Парфяновіч: Працуючы ў “хлявах”, нараджаюцца сапраўдныя характары!

Шматразовы алімпійскі чэмпіён і чэмпіён свету па веславанні Ўладзімір Парфяновіч з вялікім хваляваннем назіраў за выступленнем нашых весляроў, якія заваявалі сёння ў Пекіне два залатыя медалі.
На яго думку, спартоўцы выканалі толькі 50% пастаўленай задачы.

“Самае галоўнае, каб яны не перагарэлі ў далейшым, каб яны спакойна паспалі і заўтра з новымі сіламі пазмагаліся за чарговыя залатыя медалі”.

Уладзімір Парфяновіч адзначыў, што нягледзячы на кепскія ўмовы падрыхтоўкі, у Беларусі заўсёды нараджаліся вялікія весляры.

“Працуючы ў “хлявах” без душа, без туалета, куюцца насамрэч сапраўдныя характары. Людзі тут мужныя, якія заўсёды ведаюць цану сяброўству і перамозе”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі