Парашэнку просяць прадаставіць украінскае грамадзянства беларускім байцам

Аднак, каб атрымаць афіцыйны статус і мець магчымасць выконваць не дапаможныя функцыі, а ваяваць са зброяй у руках, беларусы мусяць мець украінскае грамадзянства. Камандаванне батальёна "Данбас" просіць прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку прадаставіць грамадзянства 15 байцам. Акрамя беларусаў, гэта грамадзяне Грузіі, Расіі і Іспаніі.



Камандзір батальёна Сямён Сяменчанка адзначае, што гэтыя людзі працяглы час знаходзяцца на тэрыторыі Украіны, "з'яўляюцца добраахвотнікамі, маюць досвед і выказваюць шчырае імкненне абараняць Украіну ад знешняй агрэсіі".



Нагадаем, батальён "Данбас" з вясны дзейнічае на тэрыторыі Данецкай вобласці. У траўні перад прэзідэнцкімі выбарамі добраахвотнікі вызвалілі ад прарасійскіх баевікоў некалькі заходніх раёнаў. Пасля шэрагу паспяховых аперацый было вырашана ўключыць "Данбас" у склад Нацыянальнай гвардыі Украіны. Колькасць яго байцоў дасягнула 630 чалавек, з якіх адбяруць 460. На базе пад Кіевам ужо некалькі тыдняў ідзе інтэнсіўная падрыхтоўка байцоў. Неўзабаве яны выедуць ва ўсходнія вобласці Украіны для ўдзелу ў антытэрарыстычнай аперацыі, інфармуе сайт censor.net.ua.



Напярэдадні сайт "Беларускі партызан" змясціў фота бел-чырвона-белага сцяга над адным з намётаў байцоў "Данбаса", а таксама гутарку з некаторымі беларусамі-добраахвотнікамі.
 

Беларус з батальёна “Данбас”: За радзіму трэба не гінуць, а перамагаць
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі