Парашэнка: Расія не выконвае мінскія пагадненні

Перад пачаткам свайго візіту ў Берлін Пётр Парашэнка даў інтэрв'ю газеце Bild. Падчас гутаркі ўкраінскі прэзідэнт паведаміў, што мінскія пагадненні не працуюць, бо іх парушальнікам з'яўляецца Расія.

"Штодня з расійскага боку зноў страляюць, часта больш за 60 разоў у дзень — у цэлым перамір'е парушалася 1100 раз", — перадае УНІАН словы Парашэнкі. Украіна ж, дадае ён, выканала "кожнае асобна узятае палажэнне мінскіх пагадненняў".

Прэзідэнт Украіны заклікаў узмацняць санкцыі ў адказ на парушэнні мінскіх пагадненняў. Цяперашнія санкцыі Еўрасаюза, мяркуе Парашэнка, трэба працягнуць як мінімум да канца года. Акрамя таго, ён заклікаў байкатаваць чэмпіянат свету па футболе 2018 года, які павінен адбыцца ў Расіі.

Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі