Парашэнка прынёс прабачэнні Лукашэнку і запрасіў яго ва Украіну

Аляксандр Лукашэнка і Пятро Парашэнка абмеркавалі парадак дня саміта СНД, які ў пятніцу пройдзе ў Мінску. Парашэнка прынёс прабачэнні ў сувязі з немагчымасцю асабіста прыехаць на паседжанне Савета кіраўнікоў дзяржаваў СНД. Ён "пераканаўча папрасіў" Лукашэнку, "як старшыню Садружнасці, давесці пазіцыю Украіны да астатніх удзельнікаў сустрэчы".

Як інфармуе БЕЛТА, прадстаўляць інтарэсы Украіны на саміце будзе ўкраінскі пасол у Беларусі Міхаіл Ежэль (на здымку).

З кім Лукашэнка размаўляе па тэлефоне (інфаграфіка)

Таксама Пятро Парашэнка папрасіў Аляксандра Лукашэнку давесці да ўдзельнікаў саміта пазіцыю Украіны ў сувязі з падзеямі на Данбасе. Ён праінфармаваў беларускага кіраўніка і пра запланаваную сустрэчу з Уладзімірам Пуціным. Парашэнка прапанаваў Лукашэнку сустрэцца ў бліжэйшы час на тэрыторыі Украіны.

Фота — Reuters, ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі