Парашэнка падпісаў указ аб увядзенні ваеннага становішча, але гэта яшчэ не ўсё

Парашэнка падпісаў указ аб увядзенні ваеннага становішча, але гэта яшчэ не ўсё

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў указ аб увядзенні ваеннага становішча. На яго сайце змешчаны тэкст указа "Аб рашэнні Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ад 26 лістапада 2018 года "Аб надзвычайных мерах па забеспячэнні дзяржаўнага суверэнітэта і незалежнасці Украіны і ўвядзенні ваеннага становішча ва Украіне". Кантроль за выкананнем рашэння Савета нацыянальнай бяспекі і абароны ўскладзены на яго сакратара Аляксандра Турчынава. Цяпер патрабуецца ўхвала Вярхоўнай Рады Украіны рашэння СНБА, якое зацвердзіў сваім указам Парашэнка. Парламентары прагаласуюць ужо сёння.

Ваеннае становішча ва Украіне прапануецца ўвесці з раніцы 28 лістапада на 30 дзён (спачатку прапаноўвалі на 60) "для стварэння ўмоваў для адпору ўзброенай агрэсіі". Гэта не аб'яўленне вайны, адзначыў Парашэнка. Ён паабяцаў, што на прэзідэнцкую выбарчую кампанію ўвядзенне ваеннага становішча не паўплывае. Выбары прызначаны на 31 сакавіка.

Прычынай такога рашэння ўкраінскага кіраўніцтва сталі трывожныя падзеі ў Керчанскім праліве. Расіяне заблакавалі праход у Азоўскае мора ўкраінскім буксіру і двум катэрам, якія ішлі з Адэсы ў Марыупаль. Калі яны пачалі вяртацца, іх абстралялі і захапілі расійскія спецназаўцы. Сярод украінскіх маракоў ёсць параненыя. Украінскі прэзідэнт запатрабаваў ад Расіі неадкладнага вызвалення ваеннапалонных.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 26.11:

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі