Памёр спявак Аляксандр Ціхановіч, народны артыст Беларусі

Памёр спявак Аляксандр Ціхановіч, народны артыст Беларусі

У ноч на суботу, 28 студзеня памёр спявак Аляксандр Ціхановіч, народны артыст Беларусі. Пра гэта паведаміла ў Instagram яго дачка Анастасія.

“Сёння ўначы не стала майго Таты… Мы ўдзячныя ўсім, хто цягам яго цудоўнага жыццёвага шляху быў побач. Удзячныя тым, хто маліўся і падтрымліваў яго ў яго апошні вельмі не проста год. Я ведаю, што ён папрасіў бы падзякаваць усім вам за вашу любоў, якая была ўзаемнай. Чалавек-Любоў, мой самы блізкі, самы лепшы, самы любімы. Мой Тата. Памаліцеся за яго, каб яго шлях да Бога, які ён шукаў і знайшоў, завяршыўся Радаснай Сустрэчай. Тата, я люблю цябе, заўсёды”, — напісала дачка Аляксандра Ціхановіча.

У апошні год артыст цяжка хварэў, яму было 64 гады. Пакуль невядома, дзе і калі адбудзецца пахаванне.

Творчая дзейнасць Аляксандра Ціхановіча была звязана з ансамблямі “Песняры”, гуртом “Мінск”, які граў джаз рок-рок, а затым — са славутым ансамблем “Верасы”, які быў папулярным ва ўсім Савецкім Саюзе. Ціхановіч і яго жонка Ядвіга Паплаўская сталі на доўгі час візітоўкай гэтага калектыву.

У 1989 годзе яны разам стварылі свой Тэатр песні і творчую студыю пры ім, праз якую прайшлі многія айчынныя выканаўцы.

З 2006 па 2009 год Аляксандр Ціхановіч ачольваў тэлевізійны музычны праект “Еўрафэст” і нацыянальны адбор на конкурс “Еўрабачанне”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі