Памёр пісьменнік Леанід Маракоў, даследчык сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі

Памёр пісьменнік Леанід Маракоў, даследчык сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі

Пайшоў з жыцця пісьменнік Леанід Маракоў, які стаў вядомым даследаваннямі сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі. Ён памёр раніцай 17 снежня, паведамляе ў Фэйсбуку грамадская актывістка Наталля Саматыя. У пачатку года пісьменнік перажыў інсульт, пасля якога ў яго выявілі пухліну галаўнога мозгу.

Леанід Маракоў нарадзіўся ў 1958 годзе. Атрымаў прафесію інжынера-радыёэлектроніка. У 1990-я гады стаў вывучаць біяграфію свайго дзядзькі, паэта Валерыя Маракова, які быў расстраляны 29 кастрычніка 1937 года. Так з’явілася маштабнае даследаванне сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі — падрыхтаваны і часткова выдадзены 10-томны энцыклапедычны даведнік “Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы. 1794-1991”. Сабраныя звесткі пра 20 тысяч ахвяраў.

Таксама Маракоў выдаў дакументальнае даследаванне “Ахвяры і каты”, дзе падаюцца біяграфіі ахвяраў і тых, хто мае дачыненне да рэпрэсіяў у Беларусі. Асобна выйшла кніга, дзе сабраныя звесткі пра рэпрэсаваных праваслаўных святарах. Вядомыя і літаратурныя творы пісьменніка — у яго выйшла некалькі кніг.

Леаніду Маракову было 58 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі