Памочнік Авакава: Я не ведаю пра ўдзел беларусаў у вайне на баку Украіны

Пра гэта парталу tut.by заявіў Антон Герашчанка, памочнік міністра ўнутраных спраў Украіны Арсена Авакава. Ён таксама адзначыў, што пры яго спрыянні ні адзін з беларусаў не атрымліваў ўкраінскага грамадзянства для легалізацыі свайго ўдзелу ў антытэрарыстычнай аперацыі ў Луганскай і Данецкай абласцях.
 
Па словах Герашчанкі, Украіна пакуль не распрацавала і спрошчанай сістэмы атрымання ўкраінскага грамадзянства для добраахвотнікаў з іншых краін.

Разам з тым саветнік міністра паведаміў, што атрыманыя на мінулым тыдні "безумоўныя доказы таго, што апалчэнцамі ДНР і ЛНР кіруе міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу", афіцыйны Кіеў перадае ў міжнародныя арганізацыі.
 
Фота — novostimira.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі