Памежнікі не прапусцяць у Беларусь украінцаў з новымі ID-пашпартамі

Памежнікі не прапусцяць у Беларусь украінцаў з новымі ID-пашпартамі

Пашпарт грамадзяніна Украіны ў выглядзе ID-карткі пакуль не разглядаецца як сапраўдны дакумент для перасячэння беларускай мяжы. Пра гэта паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Унутраныя пашпарты новага ўзору ў выглядзе пластыкавай карткі ўведзеныя ва Украіне з 1 студзеня 2016 года. Аднак паводле дзеючага двухбаковага пагаднення паміж Беларуссю і Украінай ад 2009 года пра бязвізавыя паездкі сапраўдным прызнаецца толькі папяровы пашпарт старога ўзору.

Таксама ў прэс-службе ведамства адзначылі, што ўкраінскі бок дагэтуль не ініцыяваў працэдуры паміж двума міністэрствамі замежных справаў аб прызнанні гэтага дакумента сапраўдным для перасячэння беларускай мяжы. 

Такім чынам, да вырашэння гэтых пытанняў беларускія памежнікі змогуць прапускаць толькі грамадзян Украіны з замежным пашпартам і ўнутраным пашпартам старога ўзору. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі