Памерлі яшчэ тры пацыенты з COVID-19, агулам у Беларусі захварэлі 3728 чалавек

Памерлі яшчэ тры пацыенты з COVID-19, агулам у Беларусі захварэлі 3728 чалавек

Яшчэ тры пацыенты з каранавірусам памерлі ў Беларусі за апошнія суткі. Агульная колькасць памерлых склала 36 чалавек, паведамляе прэс-служба Мінздароўя ў сваім Telegram-канале. 

Агулам зарэгістравана 3728 чалавек з каранавіруснай інфекцыяй. Гэта на 447 выпадкаў болей, чым учора. 

Прымусовая вентыляцыя лёгкіх патрэбная 68 пацыентам. 

Зроблена 76 198 тэстаў на каранавірус. Гэта значыць, што за апошнія суткі зрабілі 4323 тэсты.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі