Памерла журналістка Вольга Караткевіч

Памерла журналістка Вольга Караткевіч

29 ліпеня пасля цяжкой хваробы памерла радыёжурналістка Вольга Караткевіч, паведамляе прэс-служба БАЖ. Яна літаральна тыдзень не дажыла да свайго 43-годдзя. Слухачы памятаюць Караткевіч па “Радыё 101.2” і “Радыё Свабода”.

Развітанне з Вольгай Караткевіч адбудзецца 30 чэрвеня ў 10-м шпіталі ў Мінску (вул. Убарэвіча, 73). Пахаванне пройдзе ў Пятровічах каля Мінска а 13-й гадзіне. Журналістку пахаваюць побач з бацькам.  

Вольга скончыла філфак БДУ. Ад 1994 года працавала ў тэлекампаніі “Фіт”, потым, у 1995-м, прыйшла на “Радыё 101,2”. Калі ўлады зачынілі радыё, Караткевіч супрацоўнічала з Беларускай рэдакцыяй Польскага Радыё, газетай "Наша Ніва", потым — у Беларускай службе Радыё "Свабода” ў Празе. Апошнімі гадамі яна адышла ад журналістыкі. 

Памерла журналістка Вольга Караткевіч
Фота: baj.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі