Памерла дзяўчынка, якая атрымала траўму на дзіцячай пляцоўцы ў Мінску

Памерла дзяўчынка, якая атрымала траўму на дзіцячай пляцоўцы ў Мінску

Памерла дзяўчынка, якая атрымала траўму на дзіцячай пляцоўцы ў Мінску. Пра гэта ў Facebook паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

Здарэнне адбылося 4 траўня ў двары аднаго з дамоў у Фрунзенскім раёне сталіцы. Дзяўчынку 2009 года нараджэння знайшлі без прытомнасці на дзіцячай пляцоўцы каля гульнявой горкі. Паводле папярэдняй інфармацыі, яна зачапілася адзеннем за парэнчы.

Мінакі аказалі дзіцяці першую меддапамогу і выклікалі хуткую. На жаль, медыкі не здолелі выратаваць жыццё дзяўчынкі. Яна памерла раніцай 5 траўня.

Учора на месца здарэння выязджаў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч (на здымку знізу).

Памерла дзяўчынка, якая атрымала траўму на дзіцячай пляцоўцы ў Мінску
Фота з Facebook Юліі Ганчаровай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі