Памерла чацвёртая пацярпелая падчас выбуху на прадпрыемстве ў Скідзелі

Памерла чацвёртая пацярпелая падчас выбуху на прадпрыемстве ў Скідзелі

Памерла чацвёртая пацярпелая падчас выбуху на цукровым камбінаце ў Скідзелі. Лекары ў Гродне змагаліся за яе жыццё больш за два тыдні. Жанчыны не стала 13 сакавіка, інфармуе партал tut.by.

Трагічнае здарэнне на прадпрыемстве адбылося 25 лютага каля гадзіны ночы. У адным з цэхаў выбухнула пылапаветраная сумесь, пацярпелі пяць работніц. Траіх з іх перавезлі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр у Мінску, дваіх лячылі ў Гродне. На сённяшні дзень жывая толькі адна з пацярпелых, яна знаходзіцца ў сталіцы.

Па факце здарэння была распачатая крымінальная справа, артыкул — службовая нядбайнасць. Яе расследаваннем займаецца галоўнае следчае ўпраўленне цэнтральнага апарата Следчага камітэта. Чакаецца, што ў бліжэйшыя дні прыбудуць прадстаўнікі кампаніі з Польшчы, якія маюць досвед абслугоўвання тэхнікі, усталяванай на прадпрыемстве ў Скідзелі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі