Палітвязня Статкевіча трымаюць то ў адзіночнай камеры ПКТ, то ў камеры ШІЗА

Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч / sb.by

З'явілася пацверджанне, што палітвязень Мікалай Статкевіч дагэтуль знаходзіцца ў глыбоцкай калоніі № 13 у вельмі цяжкіх умовах. Яго трымаюць то ў адзіночнай камеры ПКТ, то ў камеры ШІЗА. Пра гэта стала вядома сваякам Статкевіча, паведамляе Радыё Свабода.

Палітвязня пазбавілі права на тэлефанаванні, пазбавілі адзінай на год перадачы і спаткання. Мікалай Статкевіч ужо 285 дзён не тэлефанаваў сваякам, ад яго не даходзяць лісты, а адрасаваныя яму медычныя бандэролі вяртаюць. Таксама да Статкевіча не можа трапіць адвакат.

Мікалаю Статкевічу 67 гадоў. Ён — падпалкоўнік запасу, былы кіраўнік Беларускага згуртавання вайскоўцаў, лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада). Статкевіча затрымалі 31 траўня 2020-га, ад таго часу ён за кратамі. У снежні 2021-га яго асудзілі на 14 гадоў зняволення за "арганізацыю масавых беспарадкаў" (праходзіў па адной справе з Сяргеем Ціханоўскім). З чэрвеня 2022 года знаходзіцца ў калоніі № 13 у Глыбокім. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі