Паліцыя Нідэрландаў уварвалася дадому да расійскага дыпламата і збіла яго

Пра гэта заявіў прадстаўнік расійскага МЗС Аляксандр Лукашэвіч. МЗС Расіі накіравала ноту пратэсту ў сувязі з нападам на дыпламата, перадае РБК.



Здарэнне адбылося ў мінулыя выходныя. У кватэру Барадзіна ўварваліся ўзброеныя людзі ў камуфляжнай форме. Яны заявілі, што той дрэнна абыходзіцца з дзецьмі, і на іх вачах жорстка збілі дыпламата, адзначыў Лукашэвіч. Прычым сам Барадзін папярэдзіў іх пра свой дыпламатычны статус. Закутага ў кайданкі дыпламата паліцыянты правялі ва ўчастак, дзе пратрымалі амаль усю ноч. Пасля гэтага яго адпусцілі без тлумачэнняў і выбачэнняў.



На фота tochka-na-karte.ru — расійская амбасада ў Гаазе

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі