Палата прадстаўнікоў абяцае запрасіць замежных назіральнікаў на выбары

Беларускі парламент абавязкова запросіць прадстаўнікоў Парламенцкай Асамблеі АБСЕ і Міжпарламенцкай асамблеі СНД для назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА. Па словах старшыні Сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД Сяргея Маскевіча, цяпер дэпутаты абмяркоўваюць, каго са сваіх замежных калег варта запрасіць на выбары. Адпаведнае рашэнне будзе прынятае ў хуткім часе. Галоўнае, лічыць спадар Маскевіч, гэта нікога не забыць і нікога не пакрыўдзіць. Згодна з беларускім выбарчым заканадаўствам, права запрашаць замежных назіральнікаў на выбары маюць Прэзідэнт, Палата прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, Савет Міністраў, МЗС і Цэнтрвыбаркам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі