Падрабязнасці нападу ў Гомелі: з'явіліся фота двух рабаўнікоў

Падрабязнасці нападу ў Гомелі: з'явіліся фота двух рабаўнікоў

Следчы камітэт паведаміў падрабязнасці разбойнага нападу на жанчыну, які адбыўся ў Гомелі напярэдадні. 

Як распавядала Еўрарадыё, увечары на гамяльчанку напалі тры невядомыя, збілі, заштурхнулі ў яе "БМВ" і вывезлі за горад да лесу. Там яны запатрабавалі з жанчыны грошы. 

Паводле звестак следчых, у нападзе ўдзельнічалі два 18-гадовыя хлопцы і адзін 17-гадовы. Пад пагрозай згвалтавання і забойства юнакі патрабавалі ў гамяльчанкі 15 тысяч долараў. Па іх словах, гэтыя грошы ім завінаваціўся яе нябожчык-муж. Заехаўшы ў лес, маладыя людзі агледзелі аўтамабіль і знайшлі ў багажніку заплечнік з грашыма: там было 5 тысяч долараў і 400 рублёў. 

Яны забралі гэтыя грошы і паехалі назад у Гомель. Па дарозе іх заўважыў нарад ДАІ. У горадзе нападнікі кінулі аўто і ўцяклі, пакінуўшы жанчыну адну.  

Гэтай жа ноччу міліцыянты затрымалі аднаго з нападнікаў недалёка ад яго дома. Следчыя працуюць з 17-гадовым хлопцам.

Праваахоўнікі выявілі, што нападнікі не працуюць і не вучацца, раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за ўчыненне крадзяжоў.

Тых, каму што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне асоб, паказаных на фотаздымках, просяць звярнуцца ва ўпраўленне Следчага камітэта па Гомельскай вобласці па тэлефонах 8 (044) 772-75-45, 8 (0232) 69-31-23.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі