Падчас выбуху ў жылым доме ў Разані загінулі тры чалавекі

Падчас выбуху ў жылым доме ў Разані загінулі тры чалавекі

Раніцай у нядзелю ў расійскім горадзе Разань адбыўся выбух ў 10-павярховым жылым доме. Паведамляецца пра траіх загінулых, пацярпелі 15 чалавек (пяць з іх шпіталізавалі). Кінолагі не выявілі прыкмет знаходжання людзей пад заваламі (былі звесткі, што там могуць быць 2 чалавекі).

Як інфармуе РІА "Новости", асноўнай версіяй здарэння называецца ўцечка бытавога газу. Адзначаецца, што "інфармацыя пра нейкі крымінальны след цалкам выключаецца".

Для ліквідацыі наступстваў здарэння прыцягнутыя каля 200 чалавек і больш за 50 адзінак тэхнікі.

Некалькі чалавек пацярпелі падчас выбуху ў жылым доме ў Цюменскай вобласці Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі