Падчас пратэстаў у Турцыі арыштавана 1700 чалавек

Як перадае ВВС, у Анкары на плошчы Кізілай паліцыянты ўжылі слезацечны газ і вадамёты. А вось акцыя пратэсту ў Стамбуле праходзіла даволі мірна. Па звестках праваахоўных органаў, за два апошнія дні арыштавана больш за 1700 чалавек.



Мінулай ноччу паліцыя зняла ачапленне плошчы Таксім. Дэманстранты адзначылі сваю перамогу, грукаючы рондлямі і патэльнямі і перакрыўшы аўтамабільны рух.



Пратэсты былі выкліканыя планамі ўладаў знішчыць парк Гезі у Стамбуле і пабудаваць на яго месцы гандлёва-забаўляльны комплекс. Незадаволеныя гэтымі планамі грамадзяне зладзілі мірную чатырохдзённую акцыю. Аднак у пятніцу пачаліся сутыкненні, калі паліцыя паспрабавала разагнаць дэманстрантаў з дапамогай слезацечнага газу і вадамётаў.



Тое, што пачыналася як акцыя эколагаў мясцовага значэння, хутка вылілася ў незадаволенасць усёй палітыкай турэцкага прэм'ера і кіруючай Партыі справядлівасці і развіцці. Цяперашнія акцыі пратэсту сталі ў Турцыі самымі значнымі за апошнія гады. Вадамёты і слезацечны газ толькі абвастрылі сітуацыю. Сілавыя дзеянні ўладаў выклікалі хваляванні па ўсёй краіне.



Фота — euronews.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі