Падчас "монстра-шторму" ў ЗША загінулі 10 чалавек

Падчас "монстра-шторму" ў ЗША загінулі 10 чалавек

Падчас "монстра-шторму" ў ЗША загінулі 10 чалавек. Магутная снежная бура абрынулася ў пятніцу на ўсходняе ўзбярэжжа Злучаных Штатаў. У зоне яе дзеяння знаходзілася 85 мільёнаў чалавек. Эпіцэнтрам буры (мясцовыя СМІ назвалі яе "монстра-штормам") стаў сталічны рэгіён і суседнія штаты — Вірджынія, Пенсільванія і Мэрыленд.

Адзначаецца, што людзі загінулі ў аўтааварыях. На дарогах у шэрагу штатаў утварыліся вялізныя заторы. Нягледзячы на заклікі ўладаў, нямала амерыканцаў не засталіся дома, а сустрэлі снежную буру ў дарозе. Толькі ў штаце Вірджынія было зафіксавана амаль 1000 дарожна-транспартных здарэнняў. У ЗША былі адмененыя больш за 7600 авіярэйсаў.

У Вашынгтоне бура можа стаць самай магутнай за апошнія дзесяцігоддзі. Мясцовыя ўлады спынілі рух аўтобусаў і метро. Чакаецца, што ў горадзе выпадзе да 45 см ападкаў. У шэрагу штатаў уведзенае надзвычайнае становішча. Больш за сотню тысяч чалавек ўжо знаходзяцца без электраэнергіі.

Падчас "монстра-шторму" ў ЗША загінулі 10 чалавек
Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі