Падчас хакейнага чэмпіянату пад Мінскам пройдзе "Свята Бульбаша"

На тэрыторыі цэнтра адкрыецца дэгустацыйная зала. Там можна будзе пакаштаваць стравы з бульбы, сала з часныком, хрэнам або гурком, халадзец, каўбасы, квас, бярозавы сок, аўсяны кісель і многае іншае. Госці мерапрыемства паспаборнічаюць у хуткасным паглынанні дранікаў, піша БЕЛТА. Таксама для турыстаў арганізуюць майстар-клас па прыгатаванні страваў беларускай кухні.



Гледачоў чакае рэканструкцыя рыцарскіх турніраў, абрады "Пасвячэнне ў бульбашы" і "Жанiцьба Цярэшкi". Для дзяцей падрыхтуюць тэатралізаваны паказ. Плануюцца майстар-класы па правядзенні абрадаў і беларускіх танцах,а таксама карагоды, спевы беларускіх песень, спартыўныя спаборніцтвы. На свяце будуць працаваць Завулак рамеснікаў і кірмаш беларускіх тавараў.



Чакаецца, што "Свята Бульбаша" наведаюць больш за 3000 чалавек.



Фота — patstalom.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі