Падчас адкрыцця мотасезону ў Мінску байкеры масава парушылі ПДР

Падчас адкрыцця мотасезону ў Мінску байкеры масава парушылі ПДР

Болей за 60 байкераў парушылі правілы дарожнага руху падчас адкрыцця мотасезону ў Мінску, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сталічную гарадскую ДАІ. З самай раніцы 16 красавіка байкеры сабраліся на пляцоўцы каля Лядовага палаца спорту Мінскай вобласці, каб потым прыняць удзел ва ўрачыстым парадзе. Матацыклістаў уведамілі, што каля Лядовага палаца іх будуць правяраць інспектары ДАІ на наяўнасць правапарушэнняў, але не ўсе з іх падрыхтаваліся да сезону.

Найбольш распаўсюджаным парушэннем стала адсутнасць дакументаў аб тэхаглядзе — такіх было 30 чалавек, яшчэ 11 парушылі гэтае патрабаванне цягам года. Адзін байкер быў без правоў, на 13 чалавек склалі пратаколы за перавышэнне хуткасці, 8 чалавек сказалі, што забыліся на правы дома.

Тых, хто не меў пры сабе правоў, проста папярэдзілі. Байкерам без тэхагляду загадалі падаць адпаведныя дакументы ў ДАІ, іначай іх чакае штраф.

Усяго ў парадзе байкераў удзельнічала каля тысячы чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі