Пад Смалявічамі ў агароджу ўрэзаўся МАЗ. Кіроўца загінуў (фота)

Пад Смалявічамі ў агароджу ўрэзаўся МАЗ. Кіроўца загінуў (фота)

Трагічнае здарэнне адбылося ўначы 22 лістапада пад Смалявічамі на Міншчыне, перадае БЕЛТА. На 397-м км трасы Брэст-Мінск-мяжа Расіі кіроўца грузавіка МАЗ, едучы ў напрамку Брэста, не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль наляцеў на часовыя абмежавальнікі дарожнага руху і бар'ерную агароджу злева па руху.

Пры ДТЗ грузавік перакуліўся на раздзяляльную паласу. Ад адтрыманых траўмаў на месцы здарэння загінуў кіроўца МАЗ — грамадзянін Расіі.

Паведамляецца, што аўтамабіль не быў аснашчаны рамянямі бяспекі. Па факце ДТЗ вядзецца праверка.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі