Пад Слуцкам грузавік збіў 35-гадовую раварыстку, яна загінула

Пад Слуцкам грузавік збіў 35-гадовую раварыстку, яна загінула

Пад Слуцкам грузавік збіў 35-гадовую раварыстку, яна загінула. Здарэнне адбылося ў 16.40 у пятніцу, 27 траўня. МАЗам кіраваў 54-гадовы жыхар Пухавіцкага раёна. Ён ехаў па аўтадарозе Р23 Мінск — Мікашэвічы ў накірунку сталіцы. Жыхарка вёскі Ануфровічы на ровары трапіла пад колы грузавіка на пешаходным пераходзе каля вёскі Пакрашава.

У загінулай засталася дачка, інфармуе сайт abw.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі