Пад Мінскам праходзіць фэст “Кубак піва”

4 і 5 верасня ў Гарналыжным спартова-аздараўленчым комплексе “Лагойск” пад Мінскам праходзіць VII штогадовы  фестываль “Кубак піва”, паведамляе БелаПАН. У праграме заяўлена мноства конкурсаў, якія дэманструюць старажытныя традыцыі спажывання піва і броварства. Тут праходзяць спаборніцтвы паміж наведнікамі і прадстаўнікамі кампаніяў-вытворцаў, маштабны кірмаш піва, канцэртная праграма з удзелам эстрадных зорак. Для аматараў павесяліцца былі арганізаваныя піўныя конкурсы: “Піўная эстафета”, “Піўное сумо”, “Ловы ракаў”, “Піўны армрэстлінг”, “Піўны Кароль”, “Найлепшая Фройляйн”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі