Пад Мінскам прадаецца бамбасховішча

Бамбасховішча / realt.onliner.by
Бамбасховішча / realt.onliner.by

Беларус выставіў на продаж бамбасховішча. Памяшканне плошчай 85 квадратных метраў размяшчаецца ў пасёлку Дачным пад Мінскам, піша zerkalo.io.

Уладальнік просіць за бункер крыху менш за 15 тысяч долараў.

У абвестцы гаворыцца: "Памяшканне можна выкарыстоўваць для стварэння квэстаў, захоўвання буйнагагарытаў, зоны адпачынку (саўны), дробнай вытворчасці. Ёсць электрычнасць і каналізацыя. Ёсць магчымасць падключыць газ. Побач пажарны вадаём. Мэтавае прызначэнне (па дакументах) — бункер".

Дарэчы, бамбаховішча не першы раз мяняе ўладальніка. У сакавіку 2022-га яго прадалі за 9,8 тысячы долараў. Новы ўладальнік таксама вырашыў прадаць яго.

Першы ўладальнік бамбасховішча Ягор казаў, што купіў яго ў 2002 годзе. На бункер прэтэндавалі шэсць пакупнікоў. Памяшканне было купленае прыкладна за 2000 долараў. "Плюс патраціўся на пераафармленне дакументаў, плот, участак", — распавядаў Ягор.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі