Пад Мінскам бяспраўнік на аўто са сцёртай гумай сутыкнуўся з мікрааўтобусам

Пад Мінскам бяспраўнік на аўто са сцёртай гумай сутыкнуўся з мікрааўтобусам

Аўтааварыя з удзелам легкавога аўто і мікрааўтобуса адбылася ўвечары 22 лютага ў пасёлку Гатава пад Мінскам, перадае БЕЛТА са спасылкай на УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

31-гадовы мужчына, які ніколі не атрымліваў пасведчання кіроўцы, ехаў на ​​аўтамабілі ВАЗ 2109. На закругленні дарогі ён не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу. Там яго аўто ўрэзалася ў мікрааўтобус "Мэрсэдэс Бенц Спрынтар", якім кіраваў 32-гадовы мінчук.

Найбольш пры ДТЗ пацярпеў сам кіраваўца аварыі: яго шпіталізавалі з цяжкімі траўмамі. Траўмы атрымала 47-гадовая мінчанка, якая была пасажыркай мікрааўтобуса. Ёй шпіталізацыя не спатрэбілася. 

Вядома, што кіроўца ВАЗа не быў прышпілены рамянём бяспекі. А на задняй восі яго аўтамабіля стаяць летнія шыны са зношанымі пратэктарамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі