Пад Маладзечнам пасля ўколу памерла жанчына

Пад Маладзечнам пасля ўколу памерла жанчына

Трагічнае здарэнне адбылося ў вёсцы Цюрлі Маладзечанскага раёна: маладая жанчына пасля ўколу памерла ад анафілактычнага шоку.

Здарэнне адбылося ў панядзелак, 16 студзеня, піша "Рэгіянальная газета". У фельчарска-акушэрскі пункт (ФАП) звярнулася 31-гадовая жанчына: яна паскардзілася дактарам на кепскае самаадчуванне. Ёй паставілі дыягназ вострае рэспіраторнае захворванне.

Медыкі прызначылі жанчыне таблеткі, але яна заявіла, што мае з сабой ампулу з антыбіётыкам. Жанчына патлумачыла, што сама не можа сабе зрабіць ўкол, таму звярнулася ў ФАП.

Лекары распыталі ў яе пра супрацьпаказанні, пасля чаго зрабілі ўкол. Нечакана жанчыне стала кепска. Дапамагчы ёй не змаглі ні самі дактары, ні хуткая дапамога, якая прыехала на месца здарэння. Жанчына памерла на месцы.

Па словах старшага следчага Маладзечанскага РАСК Юрыя Багушэвіча, прычына смерці высвятляецца, прызначаная экспертыза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі