Пад Магілёвам праз замыканне праводкі загарэліся гаражы (фота)
![Пад Магілёвам праз замыканне праводкі загарэліся гаражы (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/harazhy_1.jpg.webp?itok=B36giN-0)
У пасёлку Усход пад Магілёвам загарэліся гаражы. Гэта здарылася 23 снежня ў другой палове дня. На момант прыбыцця падраздзяленняў МНС гарэў дах над двума збудаваннямі, існавала пагроза суседнім гаражам.
Гэта цагляныя збудаванні з шыферным двухскатным дахам і жалезабетонным перакрыццем. Усяго ў блоку 7 гаражоў.
У выніку здарэння згарэлі два з іх. Магчымая прычына інцыдэнту — кароткае замыканне электраправодкі, паведамляе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.