Пад цягніком "Мінск — Кіеў" загінуў пенсіянер з вазком

Пад цягніком "Мінск — Кіеў" загінуў пенсіянер з вазком

У Бабруйскім раёне каля 6-й гадзіны раніцы 15 кастрычніка пад цягніком "Кіеў — Мінск" загінуў 73-гадовы пенсіянер. Ён вяртаўся з лецішча, меў з сабой вазок. Мужчына пераходзіў праз рэйкі і своечасова не пабачыў набліжэнне цягніка, не пачуў ён і гукавых сігналаў.

БелаПАН адзначае, што машыніст не толькі сігналіў, але і выкарыстаў экстраннае тармажэнне. Аднак гэта таксама не дапамагло. Па факце няшчаснага выпадку праводзіцца праверка.

Здымак з архіву. Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі