Пад чыноўніка-пенсіянера Брэсцкага гарвыканкама стварылі рабочае месца

Пра гэта можна даведацца з новай шыльды ў камунальным унітарным прадпрыемстве “Брэсцкая гарадская ЖКГ”.



Адна з супрацоўніц распавяла, што ў гендырэктара Брэсцкай ЖКГ Уладзіміра Аўтка не было намесніка па ідэалогіі. Цяпер гэтую пасаду ўвялі і прапанавалі яе заняць Вячаславу Хафізаву.



Раней у ЖКГ быў толькі галоўны спецыяліст па арганізацыйнай і ідэалагічнай рабоце. “Ідэолагі” камунальных службаў тлумачаць, што займаюцца сувязямі з насельніцтвам: стымулююць камунальныя плацяжы, прасоўваюць паслугі.



Вячаслаў Хафізаў набыў вядомасць тым, што ў якасці намесніка старшыні гарвыканкама забараняў амаль усе масавыя акцыі апазіцыянераў. Дарэчы, яго пераемнік дазволіў адразу два пікеты ў Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі