Пад Баранавічамі кіроўца “Фольксвагена” заснуў за рулём і ўрэзаўся ў “Опель”

Пад Баранавічамі кіроўца “Фольксвагена” заснуў за рулём і ўрэзаўся ў “Опель”

Пад Баранавічамі сутыкнуліся легкавікі “Фольксваген” і “Опель”. Здарэнне адбылося ўвечары 4 кастрычніка на трасе М1/Е30 Брэст — Мінск — мяжа Расіі. Абодва кіроўцы ехалі з боку Мінска. Як паведамляе Intex-press.by, кіроўца “Фольксвагена” заснуў за рулём і ўрэзаўся ў “Опель”. Па іншых версіях, кіроўца “Фольксвагена” ехаў па левай паласе, а пры перастраенні ў правую паласу не ўбачыў “Опель”.

У апошнім ехала сям’я. Іх машына ад удару наскочыла на адбойны брус і перакулілася. Усе людзі жывыя і не атрымалі цяжкіх пашкоджанняў. А вось аўтамабілі моцна пабітыя.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі