Пачобут пра кнігу "Сістэма Беларусь": У любы момант мяне маглі пасадзіць

Кніга называецца "Сістэма Беларусь", яна выходзіць у адным з буйных польскіх выдавецтваў.


 
Андрэй Пачобут: "Кніга распавядае пра сучасную Беларусь, пра тую сістэму, якая пабудаваная ў Рэспубліцы Беларусь. Пра тое, чаму і як Аляксандр Лукашэнка стаў прэзідэнтам, як ён змяняў краіну... Справа ў тым, што Беларусь адрозніваецца ад суседніх краінаў, у тым ліку і ад Польшчы. Думаю, цікава людзям пачытаць пра тое, як існуе дзяржава, у якой абсалютна іншыя каштоўнасці, якія ўлада навязвае грамадству".



Паводле слоў Пачобута, у кнізе каля 300 старонак. Праўда, яе журналіст мог і не скончыць, паколькі знаходзіўся пад пагрозай арышту.



Пачобут: "Ініцыятыва сыходзіла ад выдавецтва. Для мяне гэта таксама было цікава, таму што працуючы журналістам, я заўсёды пішу нейкі невялікі фрагмент беларускай рэчаіснасці... Гэта быў дастаткова складаны момант у мяне, бо я тады другі раз выйшаў з турмы. Была крымінальная справа, я быў пад падпіскай аб нявыездзе. Калі пісаў кнігу, не ведаў, ці я яе скончу. Выдавецтва рызыкавала, таму што ў любы момант мяне маглі пасадзіць...".


Што да выдання кнігі ў Беларусі і на беларускай мове, то Андрэй Пачобут сумняецца, што ў сённяшніх умовах нехта рызыкне за гэта ўзяцца.


Фота — rp.pl
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі