У Палац Незалежнасці будуць вадзіць экскурсіі

Пра тое, што ў новапабудаваны Палац Незалежнасці на праспекце Пераможцаў зможа трапіць кожны жадаючы, за некалькі дзён да яго адкрыцця паведаміў сам Аляксандр Лукашэнка. “Гэта не рэзідэнцыя прэзідэнта. Там, праўда, ёсць адзін рабочы кабінет для прэзідэнта, больш там кабінетаў няма”, — заявіў ён.



У Адміністрацыі кіраўніка краіны Еўрарадыё паведамілі, што для наведвання Палаца неабходна пакінуць заяўку.



“Дасылайце заяўку на наш факс, мы разгледзім. Але пакуль не спяшайцеся: раней за лістапад экскурсіі ў Палацы Незалежнасці праводзіцца не будуць”, — кажуць у прэс-службе.



Урачыстае адкрыццё Палаца Незалежнасці адбылося напрыканцы мінулага тыдня. 24 кастрычніка ў ім прайшло паседжанне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на чале з кіраўнікамі Расіі і Казахстана. А 25 кастрычніка будынак сустракаў кіраўнікоў краін СНД, якія прыехалі ў Мінск на саміт Садружнасці незалежных дзяржаў.



Фота — skyscrapercity.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі