Па заводзе “Чырвоны металіст” у Магілёве гуляў лось

Жывёла ўвайшла на прадпрыемства праз брамку. Потым звер пачаў гуляць па транспартнай прахадной, дзе на яго накінуліся сабакі. Ратуючыся ад іх, лось разбіў чатыры шыбы, пасля чаго застаўся гуляць каля заводскай сталоўкі.



Выратавальнікі прыбылі на прадпрыемства ў 7.30. Пры сабе яны не мелі ніякіх тэхнічных сродкаў, каб злавіць жывёлу альбо яе ўсыпіць. Яны далі загад адкрыць браму, а праз яе лось зноўку выбег у горад.



Дарэчы, побач з заводам няма ніякага лесу. Як лось апынуўся на прадпрыемстве, застаецца загадкай.



Фота — kurier.me
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі