Па "справе мытнікаў" затрымалі яшчэ трох чалавек

Па "справе мытнікаў" затрымалі яшчэ трох чалавек

Камітэт дзяржаўнай бяспекі працягвае расследаванне гучнай "справы мытнікаў" з Ашмянскай мытні. На мінулым тыдні былі затрыманыя яшчэ тры мытнікі з доказамі віны. Агулам зараз па справе праходзяць каля 60 чалавек.

Пра гэта 18 снежня паведаміў журналістам старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык.

Вакульчык: "Каля 60 чалавек праходзіць па справе. Чарговых некалькі чалавек мы затрымалі на мінулым тыдні з доказамі віны пры атрыманні хабару. Таму можна сказаць, што гэтая справа яшчэ працягваецца".

Акрамя таго, старшыня КДБ распавёў, што "справу мытнікаў" падзялілі на некалькі больш дробных спраў, звязаных паміж сабой.

Нагадаем, што ўвесну 2015 года КДБ затрымаў вялікую колькасць супрацоўнікаў Ашмянскай мытні. Паводле папярэдніх неафіцыйных звестак, іх вінавацяць у хабары і злоўжыванні службовым становішчам. Сярод затрыманых — вядомы грамадскі дзеяч з Астравеччыны Алесь Юркойць. У беларускіх СМІ выказваліся сумневы ў яго віне.

Фота: ukr-online.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі