Па справе Мікалая Аўтуховіча затрымалі “афганца”

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, следства распрацоўвае "ўстойлівую ўзброеную банду сярод удзельнікаў вайны ў Афганістане, якая рыхтавала выбухі" У Мінску затрыманы Канстанцін Уланаў, 57-гадовы “афганец”, які адслужыў два гады ў Афганістане, пакідаў вайну адным з апошніх, узнагароджаны медалямі “За адвагу”, “З баявыя заслугі”. Раніцай 7 ліпеня ў кватэру да Канстанціна Ўланава прыйшлі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў праваабаронца Алег Воўчак.

Алег Воўчак: “Патлумачылі, што ён разам з Аўтуховічам абвінавачваецца у падпалах і выбухах. Канфіскавалі паляўнічае пасведчанне, ружжо — яно было зарэгістравана, легальнае. Забралі здымкі, перапіску з Аўтуховічам”.

У 2005 годзе, калі Мікалай Аўтуховіч галадаў, Канстанцін Уланаў адгукнуўся на просьбу калегі па вайне ў Афганістане і прыязджаў у Ваўкавыск яго падтрымаць. Пасля вобыску ў мінскай кватэры спецслужбы зрабілі ператрус на лецішчы “афганца”.

Алег Воўчак:
“Як нам сказалі пару дзён назад, следства будзе закручвацца на ідэі, што стваралася ўстойлівая ўзброеная банда сярод удзельнікаў вайны ў Афганістане, якая рыхтавала выбухі. І галоўнымі ініцыятарамі выступалі Аўтуховіч і яго калегі”.


Глядзі таксама:

У Ваўкавыску байцамі "Алмазу" затрыманая дырэктарка фірмы “Ніка-таксі 22222”

Воўчак: Затрыманне Парэмскай штурхае праваабаронцаў да большай актыўнасці

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі