Па факце гібелі ў Вілейцы дзіцяці, збітага BMW, распачалі крымінальную справу

Па факце гібелі ў Вілейцы дзіцяці, збітага BMW, распачалі крымінальную справу

Па факце гібелі ў Вілейцы дзіцяці, збітага BMW, распачалі крымінальную справу. Артыкул — "парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека" (ч. 2 арт. 317 КК).

Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары ў нядзелю, 6 лістапада. Аўтамабіль збіў каляску, у якой знаходзіўся 5-месячны хлопчык. Праз некалькі гадзін ён памёр у бальніцы ад атрыманых цяжкіх траўмаў. Як піша ў Facebook афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, легкавіком кіраваў 26-гадовы жыхар Вілейскага раёна. Ён аб'язджаў няроўнасці дарогі пры выездзе з горада і выехаў на сустрэчную паласу. А там яму насустрач ішла маладая жанчына з каляскай.

Цяпер следчыя вывучаюць абставіны ДТЗ, праводзяцца допыты, прызначаныя экспертызы, вывучаецца асоба падазраванага. Паводле папярэдніх дадзеных, кіроўца быў цвярозы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі