“Нёман” і “Юнацтва” выйшлі ў паўфінал хакейнага чэмпіянату Беларусі

Гродзенскі “Нёман” і мінскае “Юнацтва” выйшлі ў паўфінал чэмпіянату Беларусі па хакеі. 3 сакавіка ў чацвёртых матчах чвэрцьфінальнай серыі гродзенцы разграмілі ў гасцях “Металург” — 5:1, а мінчане таксама на выездзе лёгка расправіліся з “Дынама-Маладзечна” — 6:1. Выніковы лік у серыях на карысць “Нёмана” і “Юнацтва” — 3:1.

Цяпер за выхад у фінал “Нёман” згуляе з “Шахцёрам”, а “Юнацтва” — з “Гомелем”. Серыі матчаў праходзяць да чатырох перамог адной з камандаў. Першыя матчы пройдуць 7 і 8 сакавіка ў Салігорску і Гомелі, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі