Нямецкі ўмелец змайстраваў гармату для палявання на пакемонаў (відэа)

Нямецкі ўмелец змайстраваў гармату для палявання на пакемонаў (відэа)

Нямецкі ўмелец Ёрг Справе, вядомы стварэннем дзіўнай і забаўнай зброі, вырашыў аддаць даніну модзе і распрацаваў гармату для палявання на пакемонаў. Гармата з пакеболамі пасуе і для ловаў кішэннях монстраў, для разгону тых, хто паквапіўся на чужых пакемонаў.

У якасці відашукальніка Ёрг выкарыстоўвае смартфон — з ім гармата выглядае не толькі пагрозліва, але і тэхналагічна. У якасці доказу працаздольнасці гаджэта, інжынер зладзіў паляванне на Пікачу ў лесу. Праўда, гэтую ролю выконвала знаёмая Ёрга, таму вядома, што для гульні ў Pokemon Go такая гармата не зусім пасуе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі