Нямецкі пісьменнік выдаў раман пра замах на Аляксандра Лукашэнку

Нямецкі пісьменнік выдаў раман пра замах на Аляксандра Лукашэнку

Смяротна хворы на рак пажылы немец, вырашае ў апошнія месяцы жыцця зрабіць нешта патрэбнае людзям. "Правільным было б не толькі зрабіць дабро, але і пакласці канец злу, напрыклад, забіць апошняга дыктатара Еўропы Аляксандра Лукашэнку", — вырашае ён. Такім чынам, замах на кіраўніка Беларусі стаў сюжэтам трылера "Так і я табе", які напісаў Роберт Зэмана-Ішчанка (Robert Saemann-Ischenko).

Герой рамана хоча паехаць на паляванне на зубра ў Белавежскую пушчу, дзе, як ён даведаўся, таксама любіць пастраляць Лукашэнка. Паводле сюжэта, бацькі галоўнага героя былі беларусамі, якіх забілі нацысты. Самога яго выратаваў немец, які вярнуўся ў Нямеччыну. Дачка героя едзе ў Беларусь на вучобу і шукаць свае карані. Там яна знікае. Мужчына падазрае, што яна стала ахвярай рэжыму, як і шэраг бясследна зніклых у 1999-2000-х гадах апазіцыйных палітыкаў.

Аўтар ні разу не быў у Беларусі, адзначае "Нямецкая хваля". Але ён кажа, што вывучаў розныя факты — ад дакладаў праваабаронцаў аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі да прэйскуранта на паляўнічыя туры для замежнікаў у Белавежскай пушчы. Ён кансультаваўся і з гісторыкамі, што займаюцца перыядам нацысцкай акупацыі.

Роберт Зэман-Ішчанка пісаў кнігу паўтара года. Гэта яго дэбютны раман.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі