Новыя беларускія купюры друкавалі ў Брытаніі, манеты чаканілі ў Літве і Славакіі

Новыя беларускія купюры друкавалі ў Брытаніі, манеты чаканілі ў Літве і Славакіі

Журналістка Еўрарадыё 10 лістапада пабывала ў сховішчы Нацбанка і пабачыла жыўцом новыя беларускія грошы. Банкноты, якія будуць у абароце пасля правядзення дэнамінацыі 1 ліпеня 2016 года, надрукаваныя ў Вялікабрытаніі. Манеты чаканіліся ў Літве і Славакіі. Дызайн грошай распрацавала дызайнер Нацбанка Святлана Някрасава.

Беларускія манеты будуць са сталі, і будуць пакрытыя рознымі сплавамі – нікелем, меддзю ці латунню. Манеты розныя па дыяметры і  на вагу. 2-х рублёвая манета падобная знешне на 2 еўра, але цікава, што беларуская манета ў 1,4 разы лягчэйшая за 2 еўра. 

Як распавядае дызайнер Святлана Някрасава, колер банкнот адпавядае рэгіёну: да прыкладу, Віцебская вобласць — гэта рэгіён азёр, таму і банкнота ў 10 рублёў, прысвечаная Віцебшчыне, мае блакітныя і зялёныя адценні.

Усяго з 1 ліпеня 2016 года ў Беларусі з’явіца сем наміналаў банкнот — 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў. І восем наміналаў манет — 1, 2, 5, 10, 20, 50 капеек, а таксама 1 і 2 рублі.

 

Новыя беларускія купюры друкавалі ў Брытаніі, манеты чаканілі ў Літве і Славакіі

Агульная канцэпцыя новых грошай адпавядае дэвізу “Мая краіна — Беларусь” і на купюрах размешчаныя выявы архітэктурных помнікаў краіны. 

Кожная банкнота прысвечана адной з абласцей Беларусі і гораду Мінску.

Дызайн распрацоўвалі супрацоўнікі Нацбанка з ўлікам таго, што банкноты павінны мець некалькі ўзроўняў абароны. Да прыкладу, новыя грошы маюць шэсць бачных ступеняў абароны — вадзяныя знакі, спецыяльныя ніці, а таксама некалькі нябачных ступеняў абароны, пра якія ведаюць толькі спецыялісты. Як заўважаюць супрацоўнікі Нацбанка, новыя грошы будуць больш абароненыя ад падробак. А тэрмін службы манет складзе ад 10 да 15 гадоў, банкноты “служаць” прыкладна ад 6 да 12 месяцаў.

Пяцірублёвая банкнота прысвечана Брэсцкай вобласці, на ёй размешчана выява Камянецкай вежы, а на левым баку — выявы першых пасяленняў на тэрыторыі Беларусі.  

10 рублёў прысвечана Віцебскай вобласці. На аверсе 10 рублёў дызайнеры размясцілі Спаса-Прэабражэнскую царкву ў Полацку, а на рэверсе — калаж, прысвечаны асветніцтву: знак Францыска Скарыны, крыж Еўфрасіні Полацкай.

На правым баку 20-рублёвай банкноты, прысвечанай Гомельскай вобласці, мастакі размясцілі палац Румянцавых і Паскевічаў, а на левым баку — Тураўскае Евангелле, званніцу і горад Тураў.  

50-рублёўка прысвечаная Гродзенскай вобласці. На купюры можна пабачыць Мірскі замак, а таксама калаж, прысвечаны культуры і мастацтву. 

Новыя беларускія купюры друкавалі ў Брытаніі, манеты чаканілі ў Літве і Славакіі

Бензін за 1 рубель, расійскі рубель за 3 капейкі ― калі б дэнамінацыя была сёння

Еўрарадыё падлічвае, якімі былі б кошты і заробкі, калі б дэнамінацыя здарылася ўжо сёння.

У знак таго, што 100 рублёў прысвечаны Мінскай вобласці, дызайнеры размясцілі Нясвіжскі замак, а таксама там прысутнічае тэма народных святаў і тэатра.

200 рублёў прысвяцілі Магілёўскай вобласці — тут мы бачым выяву Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава. Рэверс паказвае калаж, прысвечаны тэме рамёстваў і горадабудаўніцтва.

500 рублёў прысвечаныя Мінску. На банкноце — выява новай Нацыянальнай бібліятэкі, а таксама калаж на тэму літаратуры.

На  правым баку манет — выява дзяржаўнага герба, на левым баку — лічбавыя абазначэнні наміналаў манет.

Манеты 1 і 2 рублі маюць нацыянальны арнамент, сімвалізуючы імкненне чалавека да шчасця і свабоды.

Новыя беларускія купюры друкавалі ў Брытаніі, манеты чаканілі ў Літве і Славакіі

Новыя беларускія 5 рублёў падобныя да купюры ў 10 еўра? (фота)

Еўрарадыё звярнула ўвагу на тое, што новыя беларускія 5 рублёў падобныя да купюры ў 10 еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі