Новы хіт YouTube: з бяздомнага зрабілі “бізнэсмена” (відэа)

Відэаролік зняла некамерцыйная арганізацыя, якая займаецца дапамогай бяздомным. Героем відэа стаў ветэран амерыканскай арміі Джым Вульф, які ўжо шмат гадоў жыве на вуліцы.



Стыліст Ганна Уолт пастрыгла і пагаліла Джыма, а таксама злёгку пафарбавала яму валасы і бровы. Карціну ператварэння завяршыў дзелавы касцюм з белай кашуляй і гальштукам. У выніку з бамжа атрымаўся абаяльны мужчына.



Нядаўна Вульф стаў удзельнікам спецыяльнай дабрачыннай праграмы, і хутка ў яго з'явіцца дах над галавой, а курс лячэння ад алкагалізму дапаможа яму знайсці працу.



За некалькі дзён відэаролік паглядзелі ўжо сем з паловай мільёнаў чалавек.

Польскі кліп "Мы славяне" ўзарваў інтэрнэт (відэа)
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі