Новы футбольны стадыён у Барысаве будзе пабудаваны да канца 2012 года

Падчас візіту ў Барысаў Аляксандр Лукашэнка наведаў месца будаўніцтва новага футбольнага стадыёна, паведамляе БелаПАН.

Эскізны праект арэны коштам каля 20 мільёнаў еўра распрацавала славенская фірма. Умяшчальнасць трыбун складзе каля 13 тысяч чалавек, поле будзе натуральнае з падагрэвам.

Лукашэнка разам з галоўным трэнерам БАТЭ Віктарам Ганчарэнкам, футбалістамі Дзмітрыем Ліхтаровічам і Аляксандрам Юрэвічам, а таксама навучэнцам спартыўнай школы заклаў капсулу ў падмурак будучай футбольнай арэны.

Неабходнасць будаўніцтва новага стадыёна паўстала ў сувязі з тым, што Гарадскі стадыён Барысава не можа прымаць матчы групавых турніраў Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, бо не адказвае патрабаванням УЕФА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі