Новая версія гібелі 11-гадовай дзяўчынкі ў Гомельскім раёне
![Новая версія гібелі 11-гадовай дзяўчынкі ў Гомельскім раёне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000024_547457_bigsk.jpg.webp?itok=dJAqUS6I)
З'явілася новая версія гібелі 11-гадовай дзяўчынкі ў вёсцы Бальшавік у Гомельскім раёне. Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, удзень 27 чэрвеня дзве школьніцы-аднагодкі хацелі астудзіцца ў пажарным катлаване з вадой, але ўгразлі ў глейкім дне і не змаглі самастойна з яго выбрацца. Адну з дзяўчынак з вады выцягнуў 17-гадовы хлопец, а вось другую выратаваць не ўдалося.
Як інфармавала Еўрарадыё, учора "Гомельская праўда" напісала пра іншую версію. Нібыта, дзяўчынкі, пабачыўшы статак кароў і быкоў (а быкі да таго ж біліся паміж сабой), спалохаліся і кінуліся ў ваду. У паведамленні Следчага камітэта, пра гэтую версію трагічнага здарэння зусім няма згадкі.
Праверку па факце гібелі 11-гадовай дзяўчынкі праводзіць Гомельскі раённы аддзел Следчага камітэта. Ужо агледжанае месца здарэння, апытаныя сведкі, прызначаная судова-медыцынская экспертыза.