Новая песня v e g e t a b l e s — “Some pure bear in the forest” (слухаць)

Суперпрагрэсіўны мінскі гурт v e g e t a b l e s выклаў ВК новую песню пад назвай “Some pure bear in the forest”. Музыкі, як заўжды, не ставяць перад сваімі трэкамі задачы некага выхаваць ці прызваць на барыкады. Яны ўвогуле не ставяць перад сваімі трэкамі ніякіх задач.
 
“Мне няма чаго распавесці пра трэк. Яго проста трэба паслухаць. І, калі спадабаецца, паслухаць яшчэ раз і яшчэ, — смяецца ўдзельнік каманды Дзіма. — Не думаю, што мы хацелі сказаць нешта пэўнае. Мы не з тых, хто нешта мусціь сказаць, мы не як “Ляпис Трубецкой”, напрыклад”.
 
“Some pure bear in the forest”, як і нядаўна прэзентаваная беларускамоўная песня “Рэха”, увойдуць у альбом, які з’явіцца яшчэ да канца году. Праўда, кажа Дзіма, пакуль у гурта гатовыя толькі тры кампазіцыі. Апошняя з іх з'явіцца ў сеціве праз тыдзень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі