Незалежнаму назіральніку абяцалі адказаць па пошце, ліст яшчэ не прыйшоў

Назіральнік ад БХК Алег Рамашкевіч працаваў на выбарчым участку №1 Мастоўскай выбарчай акругі №56. Па акрузе балатаваўся толькі адзін кандыдат - намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Васіль Сцяпура.  Спадар Рамашкевіч двойчы звяртаўся да камісіі пісьмова, каб даведацца пра агульную колькасць чалавек на ўчастку, зарэгістраваных да ўдзелу ў выбарах, колькасць атрыманых камісіяй бюлетэняў, вынікі датэрміновага галасавання. На першы зварот яму нічога не адказалі.

На другі ён чакаў адказу тры дні, але так яго і не атрымаў. Таму за пяць хвілін да заканчэння галасавання звярнуўся трэці раз, і зноў безвынікова. Калі прыйшоў са скарагай у акруговую камісію, яму паведамілі, што адказ паслалі поштай. Ліст Алег Рамашкевіч пакуль не атрымаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі