Newsweek: Беларусь цяпер занепакоеная расійскім вайсковым ціскам

Newsweek: Беларусь цяпер занепакоеная расійскім вайсковым ціскам

Амерыканскі часопіс Newsweek піша, што ў Злучаныя Штаты не выключаюць чарговага "сюрпрыза" ад Уладзіміра Пуціна. Палітолаг Павел Баеў прааналізаваў магчымыя дзеянні расійскага кіраўніцтва. Сярод суседніх краін, якія апынуліся пад пагрозай "удару з Масквы", называюцца Украіна, Грузія і Беларусь.

"Нават сяброўская Беларусь цяпер занепакоеная расійскім вайсковым ціскам", — адзначае Баеў.

Эксперт лічыць, што ў Маскве ўжо больш цвяроза глядзяць на дзеянні адміністрацыі Дональда Трампа. Надзеі на рознагалоссі ЗША з ЕС і NATO не спраўдзіліся. Злучаныя Штаты павялічваюць абаронны бюджэт, і расійскае кіраўніцтва гэтым заклапочана.

Newsweek: Беларусь цяпер занепакоеная расійскім вайсковым ціскам
Фота: newsweek.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі