Невядомыя істотна пачысцілі сайты КХП-БНФ

Сёння быў знішчаны змест вэб-сайтаў, якія ўтрымліваюць актывісты Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі — БНФ. Раніцай знік змест афіцыйнага сайту Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі-БНФ pbpf.org, а таксама вэб-сайту “Беларускіх ведамасцяў” і сайту, прысвечанага Курапатам. Некранутым застаўся змест вэб-сайту “Беларуская салідарнасць”. На дадзены момант сайт КХП-БНФ даступны наведнікам.


“Прычыны мне невядомыя — пракамэнтаваў у інтэрв’ю Радыё Свабода лідэр Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі — БНФ Зянон Пазняк. – Doc-атакі былі і раней. Але цяпер нешта сур’ёзнае, знішчаны змест сайтаў”.

Нагадаем, што ад сёння, 1 верасня беларускія інтэрнэт-правайдэры абавязаныя абмежаваць доступ да пэўных інтэрнэт-рэсурсаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі