Невядомыя ахоўнікі збілі актывіста БХД Кастуся Жукоўскага

У шпіталь патрапіў гомельскі каардынатар аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Кастусь Жукоўскі. Учора яго затрымалі міліцыянты на этнакультурным фэсце "Покліч Палесся" ў вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёна. Паводле слоў Жукоўскага, збівалі яго ахоўнікі прэм'ер-міністра, паведамляе Радыё Свабода. Кастусь Жукоўскі распавядае, што спачатку яго затрымлівала міліцыя, нібыта, за "неахайны выгляд", пасля казалі, што пашпарт падроблены, а сам ён падобны на нейкага злодзея. Праз нейкі час Жукоўскага адпусцілі, але неўзабаве на яго напалі ахоўнікі, якія павалілі на зямлю, заламалі рукі.

Актывіста планавалі везці ў Петрыкаў "на суткі", супраць яго склалі пратакол "за дробнае хуліганства". Пабачыўшы, што затрыманы адчувае сябе кепска, яго прывезлі ў шпіталь. Лекары канстатавалі ў мужчыны "страсенне мазгоў". Мяркуецца, што Жукоўскі будзе знаходзіцца ў шпіталі 7-10 дзён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі